Максімальныя магчымасці 400 балаў

- 12:49Навіны рэгіёнаў

Настасся Савасцянок сёлета на цэнтралізаваным тэсціраванні атрымала 400 балаў з 400 магчымых. Дзяўчына выдатна скончыла Ліцэй БДУ, а да гэтага вучылася ў сярэдняй школе № 13 і гімназіі № 1 Жлобіна.

Максімальныя адзнакі ў Настассі па беларускай і англійскай мовах, за сярэдні бал атэстата і 100 балаў за пераможнае 3-е месца на Рэспубліканскай алімпіядзе па грамадазнаўстве. Цікава, што паслугамі рэпетытараў дзяўчына не карысталася — займалася самастойна і наведвала факультатывы па профільных прадметах. Падчас вучобы актыўна ўдзельнічала ў алімпіядах, дзе займала прызавыя месцы.

Абсалютная рэкардсменка ўступнай кампаніі гэтага года падала дакументы на спецыяльнасць “Міжнародныя адносіны”. У будучыні яна хоча стаць дыпламатам. Дарэчы, у гісторыі ўступнай кампаніі Беларусі гэта другі выпадак максімальнага бала ў абітурыента. Упершыню ў 2018 годзе 400 балаў набрала таксама цяперашняя студэнтка ФМА БДУ Настасся Жаўнерык. Дзяўчына вучыцца на 4 курсе па спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.