Малады спецыяліст XXI стагоддзя

- 15:59Нам пішуць

31 кастрычніка прайшоў раённы конкурс “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя”, у якім удзел узяла выхавальніца дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 8 Навагрудка Валерыя Валер’еўна Выйтовіч.

Фота да матэрыяла: Малады спецыяліст XXI стагоддзя.Падчас выступлення выхавальніца раскрыла свае здольнасці і таленты. У творчым конкурсе расказала пра захапленне рукадзеллем, у конкурсе “Працоўны кодэкс” правільна адказала на пытанні, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю. Таксама змагла прэзентаваць сябе як найлепшага прамоўцу, дызайнера і нават акцёра.

Фота да матэрыяла: Малады спецыяліст XXI стагоддзя.Першае працоўнае месца запамінаецца назаўсёды, як і ўсё, што адбываецца ўпершыню. Вельмі хочацца, каб для Валерыі Валер’еўны работа ў нашай установе адукацыі стала добрай стартавай прыступкай у вялікім прафісійным росце!