Маладзёжныя гарызонты

- 10:10Выхаванне, Выхаваўчая работа

Семінар “Паспяховыя практыкі ў рабоце з моладдзю” для педагогаў, якія курыруюць дзейнасць БРСМ і БРПА ва ўстановах адукацыі, прадстаўнікоў пярвічных арганізацый БРСМ і БРПА прайшоў у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі.

Маладзёжныя рухі і аб’яднанні заўсёды былі і будуць носьбітамі самых яркіх і смелых ідэй. Невыпадкова іх лічаць магутнай рухаючай сацыяльнай сілай, якая ўносіць істотныя змяненні ў грамадскі ўклад дзяржавы. Пры гэтым у рабоце з моладдзю важнае значэнне маюць пастаяннае развіццё і атрыманне актуальнай зваротнай сувязі. З гэтай мэтай па ўсёй краіне прайшлі вучэбныя семінары “Паспяховыя практыкі ў рабоце з моладдзю”. Асноўная задача — расказаць маладым людзям пра тое, што ўжо існуе, паслухаць іх меркаванні па асобных актуальных пытаннях.

На семінары абмеркавалі маладзёжную палітыку ў Рэспубліцы Беларусь і ролю мала­дзёжных грамадскіх арганізацый у сацыяльна-культурным развіцці краіны. Спланавалі праграму сумеснай работы арганізацый на 2022—2025 гады пад назвай “Платформа магчымасцей”, арганізацыю агітацыйна-іміджавых мерапрыемстваў БРСМ “Ёсць на каго раўняцца!”, каляндарны план работы на 2022—2023 гады. Таксама абмеркавалі ўрачыстую цырымонію развітання з піянерскім гальштукам.

 

Чытайце матэрыял Соф’і Цыкуновай у нумары ад 18 кастрычніка 2022 года.