Маляванне акварэллю ў прытулку

Па добрай шматгадовай традыцыі педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Міхала Клеафаса Агінскага” наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак Смаргонскага СПЦ.

Педагогі прадставілі кірункі навучання ў школе: ігра на музычных інструментах, харавыя і эстрадныя спевы, харэаграфія, выяўленчае мастацтва. Дзецям прапанавалі памаляваць акварэллю, іх рукі самі цягнуліся да яркіх фарбаў.

Дзякуем намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Марыне Паўлаўне Пахомавай і педагогу Марыі Вячаславаўне Савіцкай, якія знайшлі час для нашых выхаванцаў.

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага СПЦ.