Малыя Алімпійскія гульні ў дзіцячым садзе

- 15:54Нам пішуць

У нашай установе адукацыі прайшлі Малыя Алімпійскія гульні з мэтай прыцягнення дзяцей да заняткаў фізічнай культурай і спортам, развіцця цікавасці да алімпійскага руху, знаёмства са славутымі беларусамі-алімпійцамі, фарміравання каштоўнасцяў здаровага ладу жыцця.

Цырымонія адкрыцця Малых Алімпійскіх гульняў прайшла вельмі маляўніча і яскрава. Прагучаў гімн Беларусі, былі ўнесены сімвалічны факел і алімпійскі сцяг. Пасля выхаду на старт двух каманд дзеці далі клятву спартсменаў. Юныя алімпійцы змагаліся ў эстафетах, з вялікім азартам пераадольвалі перашкоды, дапамагалі адзін аднаму і радаваліся дасягнутым вынікам.

Свята прайшло весела і цікава, дзеці паказалі свае ўменні і навыкі ў эстафетах з мячом, скачках, бегу і атрымалі безліч станоўчых эмоцый, праявілі імкненне да перамогі, жаданне быць першымі. У гэтай сустрэчы тых, хто прайграў, не было — выйгралі ўсе, бо спаборніцтвы дапамаглі дзецям пасябраваць са спортам. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі зарад энергіі, бадзёрасці і выдатны эмацыянальны настрой.

Таццяна КАНДРАТОВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 2 Астраўца.