“Мандарынавы настрой”

- 16:01Нам пішуць

У сярэдняй школе № 4 Магілёва традыцыйным ужо стаў тыдзень “Мандарынавы настрой”, які завяршаецца конкурсам малюнкаў на асфальце “Аранжавы настрой”.

Таму 15 верасня, у шосты школьны дзень, было шматлюдна. Дзеці крэйдай малявалі зямлю і кветкі, любімы горад і каляровую вясёлку, сваю сям’ю. Агульным для ўсіх работ было яркае сонейка ў куточку і такі ж сонечны настрой. Выбраць лепшых было складана: усе пастараліся на славу!

Аксана Юр’еўна ЯКАВЕНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.