Масленіца паклікала на бліны

- 15:16Нам пішуць

Цікава і запамінальна ў дзіцячым садзе — пачатковай школе № 2 Брэста прайшло фальклорна-фізкультурнае свята “Масленіца”.

Падчас мерапрыемства вясёлыя скамарохі знаёмілі дзяцей з абрадамі масленічнага тыдня, шмат жартавалі, ладзілі конкурсы. Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Гуляем у тэатр” падрыхтавалі тэатральны паказ сустрэчы з баярыняй Масленіцай.

У свяце ўдзельнічалі ўсе школьнікі. Нават першакласнікі і другакласнікі не ўседзелі дома на канікулах і прыйшлі на мерапрыемства разам з бацькамі.

Да забаў актыўна далучыліся і дашкольнікі. Дзеці спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў спаборніцтвах, гульнях і народных забавах. А самай відовішчнай і запамінальнай падзеяй стала спальванне чучала Зімы і частаванне блінамі.

Падрыхтаваў Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.