Матэматычныя сцяжынкі адолелі без запінкі

- 14:47Нам пішуць

У Іўеўскім яслях-садзе — пачатковай школе прайшоў тыдзень матэматыкі.

Адкрыццё тыдня пачалося з матэматычнай латарэі. З самага ранку дзеці цягнулі латарэйныя білеты, адгадвалі рэбусы, загадкі, за што атрымлівалі прызы. Ахвотных паўдзельнічаць было многа. Навіна аб адкрыцці тыдня матэматыкі разляцелася хутка. І ўсё ў школе закруцілася валол свята.

Фота да матэрыяла: Матэматычныя сцяжынкі адолелі без запінкі.Анкеты “Я і мой клас у лічбах” і цікавая гульня “Юныя матэматыкі” актывізавалі вучняў: яны з задавальненнем выконвалі заданні на планшэтах і інтэрактыўнай дошцы.

Матэматычная сцяжынка “На дапамогу казачным героям” перанесла ў казку. Вучні ператварыліся ў казачных герояў і з захапленнем выконвалі заданні, ідучы па чароўных сцяжынках. Гульня “Матэматычны калейдаскоп”, КВЗ “Клуб вясёлых матэматыкаў” і гульня-спаборніцтва “Матэматычныя сцяжынкі адолеем без запінкі” адкрылі свет займальнай і захапляльнай матэматыкі. Тут было шмат цікавага: красворды, рэбусы, займальныя задачы, гульні…

Фота да матэрыяла: Матэматычныя сцяжынкі адолелі без запінкі. Фота да матэрыяла: Матэматычныя сцяжынкі адолелі без запінкі.У другі і трэці дзень вучні ўпэўніліся, што галоўныя героі матэматыкі — гэта лічбы. Дзеці шукалі прыказкі, прымаўкі, загадкі з лічбамі, ажыўлялі іх, ператваралі ў розных чароўных герояў. Актыўнасць, зацікаўленасць, жаданне ўдзельнічаць сведчаць пра тое, што вучні неабыякавыя да матэматыкі і разумеюць неабходнасць ведаць яе.

Трываласць матэматычных ведаў вучні змаглі праверыць у дыстанцыйнай алімпіядзе, матэматычнай віктарыне, інтэлектуальным марафоне “Інфамышка”.

Фота да матэрыяла: Матэматычныя сцяжынкі адолелі без запінкі. Завяршыўся тыдзень інтэлектуальнай гульнёй “Знаўцы матэматыкі” і падвядзеннем вынікаў. Самыя актыўныя былі адзначаны дыпломамі, граматамі і прызамі.

Людміла ПАЎЛЮКЕВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў Іўеўскага ясляў-сада — пачатковай школы.