Матэматыка для ўсіх

Матэматычныя веды неабходны паўсюль: у магазіне, на дачы, пры будаўніцтве, у кулінарыі, пры шыцці, разьбе па дрэве… Гэта добра разумеюць удзельнікі клуба вясёлых матэматыкаў, які дзейнічае ў нашай школе.

Клубаўцы імкнуцца прыцягнуць як мага больш равеснікаў да рашэння матэматычных задач, паказаць, што гэта можа быць займальнай і нават вясёлай справай. У рамках дзейнасці клуба праводзіцца школьны матэматычны конкурс-гульня пад дэвізам “Матэматыка для ўсіх”.

Пасяджэнні юных матэматыкаў прахо­дзяць па суботах. Настаўнікі і старшакласнікі падбіраюць серыі задач рознага ў­зроўню складанасці для вучняў 5—8 класаў. Дзеці з задавальненнем рашаюць задачы, не забываючы, што галоўнае — не правільны адказ, а ход разважанняў. 

Рашэнне кожнай задачы павінна быць для вучняў святам. Хлопчыкі і дзяўчынкі дзеляцца задачамі з сябрамі і аднакласнікамі, тлумачаць іх. 

На пасяджэннях клуба школьнікі правяраюць матэматычныя здольнасці, уменне рашаць нестандартныя задачы. Пасяджэнні праходзяць у рознай форме: “Брэйн-рынг”, “Шчаслівы выпадак”, “Матэматычнае кафэ”, “Выратаванне матэматычнай галактыкі”. Такая дзейнасць дапамагае выявіць вучняў з матэматычнымі схільнасцямі.

Рэгіна ЛЕЎШЫЦ,
настаўніца матэматыкі Лунінскага ясляў-сада — сярэдняй школы Лунінецкага раёна.