Мая малая радзiма — калыска паэтычнага генія

У 2018 годзе спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння нашага земляка славутага паэта Адама Міцкевіча, які менавіта Навагрудскай зямлі прысвяціў сваю бессмяротную ліру. У гэтым горадзе пачынаўся жыццёвы і творчы шлях Адама Міцкевіча. Навагрудскі край ён уславіў у неўміручых баладах, аповесцях і паэмах.

Педагогі нашага дзіцячага сада, знаёмячы выхаванцаў з прыродай і спадчынай навагрудскай зямлі, выкарыстоўваюць на занятках паэзію Адама Міцкевіча. Дзеці далучаюцца да гісторыі жыцця свайго земляка таксама падчас наведвання дома-музея Міцкевіча, паходу да Кургана бяссмерця, насыпанага ў яго гонар, і помніка паэту на Малым замку.

Людміла ВАЎЧОК,
выхавальніца ясляў-сада № 8 Навагрудка.