Мая родная мова!

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

21 лютага ва ўсёй краіне адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Барунская школа далучылася да свята. Вучаніцы 10 класа сабралі школьнікаў і настаўнікаў у актавай зале. Традыцыяй ужо стала ладзіць мерапрыемствы з праграмай “Гарадзеншчына”. Гэтым разам вядучая Валерыя Мігановіч і яе памочніцы зазірнулі ў гісторыю не толькі сваёй школы, але і роднай мовы. Перадачу, прысвечаную Дню роднай мовы, разбавілі песні ў выкананні Дашы Гнаінскай “Белая Русь” і Валерыі Мігановіч “Мая Бацькаўшчына”. Прысутныя з асалодай слухалі гучанне роднай мовы і папоўнілі веды пра гісторыю сваёй школы і роднай мовы.

У канцы сустрэчы зрабілі агульны фотаздымак, які папоўніць калекцыю фотаздымкаў гісторыі школы.

Алена БРАЖЫЦКАЯ,
настаўніца нямецкай мовы
Барунскага ясляў-сада — сярэдняй школы
Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.