Мазыране прымаюць “Грані творчасці”

- 10:20Навіны рэгіёнаў

На базе Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна адбылося адкрыццё Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў.

Перасовачная экспазіцыя “Грані творчасці” прысвечана Году народнага адзінства. Дэвіз выставы сёлета гучыць так: “Захавай маю мову, чарговы наш век, як мелодыю свету, якую я чую!” Выстава праводзіцца ў мэтах актуалізацыі і ўдасканалення сістэмы мастацка­эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі.

У творчым праекце ўзялі ўд зел студэнты 26 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прадстаўлена больш за 200 творчых работ, у тым ліку і 11 работ студэнтаў Мазырскага ўніверсітэта. 

Як паведамілі ва ўстанове адукацыі, на ўрачыстае адкрыццё запрасілі прадстаўнікоў розных факультэтаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, а таксама пра­рэктара па выхаваўчай рабоце Сяр гея Шчура, які выступіў з прывітальным словам. Для прысутных старшы выкладчык кафедры тэхналагічнай адукацыі Вольга Дарафеева правяла экскурсію. У гэты дзень выставу наведалі кіраўнік спраў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Клічкоўская і старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Алена Паўлечка. 

На працягу ўсяго часу на базе выставы будуць прахо­дзіць культурна­асветніцкія мерапрыемствы і акцыі, сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. Таксама запланаваны мерапрыемствы для замежных студэнтаў установы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.