Медалі і падзякі ад кіраўніка дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім восем медыкаў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва і значныя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці ўдастоены медаля “За працоўныя заслугі”. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку ўзнагароджаных — галоўны ўрач клінічнага радзільнага дома Мінскай вобласці Пётр Масько, загадчык аддзялення анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Уладзімір Салівончык, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Шчасны.

Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” прысвоена загадчыку кафедры артапедычнай стаматалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сямёну Навумовічу.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распара­джэнне, у адпаведнасці з якім 18 медыкаў удастоены Падзякі прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву.