ЗША: медыкі атрымаюць новы метад лячэння ракавых пухлін

- 12:04Паралелі

Даследчыкі Вашынгтонскага ўніверсітэта (ЗША) распрацавалі новы метад лячэння раку пры дапамозе светлавых прамянёў. У адрозненне ад звыклых спосабаў тэрапіі гэтае рашэнне падыходзіць для выдалення ракавых клетак незалежна ад глыбіні іх размяшчэння ў целе пацыента.

Новы метад заснаваны на выкарыстанні святлоадчувальных наначасціц. Перад працэдурай хворы глытае кавалачак цукру, у які быў падмяшаны радыеактыўны фтор і наначасціцы, пасля чаго праходзіць абследаванне ў пазітронна-эмісійным тамографе. Пад уздзеяннем выпраменьвання медыцынскага прыбора цукар пачынае распадацца і разносіць па ўсім арганізме наначасціцы.
Навукоўцы называюць гэты спосаб траянскім канём для ракавых пухлін, паколькі шкодныя клеткі хутка засвойваюць цукар і пачынаюць падвяргацца ўздзеянню наначасціц.
Медыкі заяўляюць, што гэтая працэдура цалкам бяспечная для чалавека, таму што светлавое апраменьванне і наначасціцы арыентаваны толькі на разбурэнне ракавых клетак.
Даследчыкі Вашынгтонскага ўніверсітэта плануюць дабіцца афіцыйнага дазволу на правядзенне клiнiчных выпрабаванняў на людзях. У выпадку поспеху хворыя атрымаюць шанс пазбавіцца ад любых ракавых пухлін, не сутыкаючыся пры гэтым з пабочнымі эфектамі, як у выпадку хімія- і прамянёвай тэрапіі.