Меркаванне: добрая фізпадрыхтоўка развівае ў дашкалят увагу, уседлівасць, так неабходныя падчас заняткаў

- 12:20Образование

Часта бацькі, якія збіраюць дзіця ў школу, пакідаюць па­за ўвагай яго фізічную гатоўнасць да першага класа.

—  Яны хвалююцца, ці добра малы ведае лічбы і літары, канцэнтруюцца на знешнім выгля­дзе дзіцяці — набываюць яму прыгожае адзенне, яркія школьныя прылады, але забываюць пра галоўнае: ці гатова дзіця да школы фізічна? — гаворыць загадчыца дзіцячага сада № 17 Мінска Марына Залатарова. — Між тым добрая фізічная падрыхтоўка развівае ў дашкалят самакантроль, увагу, уседлівасць, так неабходныя падчас заняткаў. Рухавыя гульні абуджаюць камандны дух, уменне радавацца за сябе і іншых. Навукоўцы даказалі: рухальная актыўнасць і агульнае развіццё дзіцяці знаходзяцца ў прамой залежнасці.

Прычым гэтую актыўнасць трэба не абмяжоўваць, як гэта любяць рабіць некаторыя бацькі: маўляў, лепш адпачні, памалюй нешта. Энергію хлопчыкаў і дзяўчынак варта накіроўваць у правільнае рэчышча — чым у садку і займаюцца з самага яго заснавання, ужо 17 гадоў запар. Столькі ж часу тут працуе і Марына Алегаўна.

Наш сад усе ведаюць як спартыўны, — дадае яна. — Напэўна, таму што ў школьны свет мы выпускаем добра фізічна падрыхтаваных дзетак. Кожны верасень мы ацэньваем фізічны стан дашкалят. Калі ёсць нейкія недахопы, на занятках выкарыстоўваем індывідуальны падыход. І вынік ёсць — да канца навучальнага года высокі ўзровень фізічнай падрыхтаванасці да школы маюць больш за 64% выхаванцаў.

У гэтым годзе выпускнікамі сада ста­нуць больш за 80 маленькіх мінчан. З імі працуюць выдатныя педагогі фізвыхавання.

Чытайце матэрыял Лізаветы МІЦКЕВІЧ у нумары ад 17 лютага 2023 года.