Меры бяспекі ў школах будуць узмоцнены

Міністэрства адукацыі разам з зацікаўленымі прапрацуе пытанне прававога рэгулявання мер бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах Беларусі. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

“Ва ўсіх установах адукацыі Беларусі будуць узмоцнены меры бяспекі і дысцыпліны. Разам з зацікаўленымі прапрацуем пытанне аб нарматыўным рэгуляванні мер бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах”, — сказала Людміла Высоцкая.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена выхаваўчай і сацыяльна-псіхалагічнай рабоце. “Ва ўстановах адукацыі будзе ўзмоцнена работа школьных псіхолагаў. Будзе распрацаваны алгарытм сумесных дзеянняў з баць­камі ў плане кантролю занятасці падлеткаў пасля вучобы. Законныя прадстаўнікі не павінны ўхіляцца ад выхавання. Ім трэба ведаць, чым займаюцца ў вольны час дзеці, дзе яны знаходзяцца, што глядзяць у інтэрнэце, з кім маюць зносіны ў сацыяльных сетках, трэба выбудаваць з імі даверныя адносіны”, — адзначыла прэс-сакратар.

“У час інфармацыйных гадзін, шостага школьнага дня, спартыўных і працоўных мерапрыемстваў выхаваўчы працэс будзе будавацца, як і раней, на станоўчых прыкладах, сумесных сацыяльна значных справах. Важна ўзмацніць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу, арганізаваць прафесійныя псіхалагічныя кансультаванні дзяцей і бацькоў. Спецыялісты распрацуюць метадычныя рэкамендацыі”, — падкрэсліла Людміла Высоцкая.

У найбліжэйшы час усе ўстановы адукацыі краіны наведаюць маніторынгавыя групы, якія прааналізуюць работу сацыяльна-педагагічных службаў навучальных устаноў.