Міні-футбол для дзяўчат

На базе сярэдняй школы № 2 Маларыты прайшлі раённыя фінальныя спаборніцтвы па міні-футболе сярод дзяўчат 2002 года нараджэння і маладзейшых, у якіх прынялі ўдзел 8 каманд з устаноў адукацыі Маларытчыны.

У выніковай турнірнай табліцы на 1-м месцы замацавалася зборная каманда дзяўчат з сярэдняй школы № 2 Маларыты ў складзе Кацярыны Самасюк, Валерыі Галаўлёвай, Марыі Варанчук, Русланы Курыжко, Вікторыі Быстрыцкай, Аксаны Стасюк, Алёны Федасюк, Настассі Балюк, Хрысціны Крэнь, Дар’і Лук’янчук, Ангеліны Сай і Карыны Барысюк, якіх трэніруюць настаўнікі фізічнай культуры і здароўя А.І.Серада, Л.М.Міхальчук і Р.В.Хівук. 2-е месца заняла каманда дзяўчат з сярэдняй школы № 1 Маларыты, 3-е — з Радзежскай сярэдняй школы.

Па выніках фінальных спаборніцтваў лепшым гульцом стала Ксенія Саўчук з Мельніцкай базавай школы, лепшым бамбардзірам — Ганна Грузінская з сярэдняй школы № 1 Маларыты, лепшым варатаром — Валерыя Галаўлёва з сярэдняй школы № 2 Маларыты.

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі.
Фота аўтара.