“Мінская лыжня”: перамога ў каманды прэзідэнта

У эстафетнай гонцы спартыўнага свята “Мінская лыжня — 2019” перамагла каманда Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

У складзе эстафетнага квартэта разам з кіраўніком дзяржавы, які завяршаў гонку, выступілі Святлана Канашэнка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава і Мікалай Лукашэнка.

Другое месца заняла каманда Гродзенскага аблвыканкама, а на трэцяй пазіцыі размясцілася каманда Савета Міністраў. На чацвёртай пазіцыі — каманда “Алімпік”, у якую ўваходзіла прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант. Яна адзначыла, што такая высокая пазіцыя па выніках эстафеты — падстава трэніравацца яшчэ больш старанна і дабівацца больш высокіх вынікаў. У камандзе “Алімпік” таксама выступілі Дар’я Шманай, Павел Белы і Дзмітрый Баскаў.

“Трэба было пераадолець невялікую дыстанцыю, але рабочы круг мае пакаты пад’ём, таму даводзілася працаваць на максімуме. Выдатная атмасфера тут на лыжні, многім балельшчыкам спадабалася назіраць і за гонкай, і за стральбой па мішэнях. Усё крэатыўна”, — расказала Дар’я Домрачава пасля фінішу.

Прадоўжылася свята ў 12.20 біятлоннай гонкай з масавага старту на 1,5 км сярод жанчын. Забег атрымаў назву “Узыходзячыя зоркі”.
Далей у 12.45 у эстафетнай гонцы стартавалі каманды сілавых міністэрстваў і ведамстваў. Потым на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы вызначылі наймацнейшых каманды вышэйшых навучальных устаноў, міністэрстваў і ведамстваў, адбыўся таксама масавы забег на 2,5 км.

Усе ўдзельнікі, якія прыйшлі да фінішу, атрымалі памятныя медалі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.