Мір, мужнасць і патрыятызм

У Гомельскай вобласці быў праведзены адзіны ўрок міру, мужнасці і патрыятызму — так стартавала маштабная рэспубліканская ваенна-патрыятычная акцыя “У страі заўсёды, у памяці навечна!”.

Ва ўсіх раёнах вобласці і ў абласным цэнтры прайшлі 46 урокаў міру, мужнасці і патрыятызму, на якія запрашаліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі органаў улады, фонду міру і іншых грамадскіх арганізацый, вучнёўская і студэнцкая моладзь.
Абласны ўрок міру, мужнасці і патрыятызму адбыўся ў Гомельскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. На ім прысутнічалі начальнік упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Сяргей Парошын, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Цімафей Глушакоў, намеснік дырэктара Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Канстанцін Мішчанка і іншыя госці.Для ўдзелу ў абласным мерапрыемстве былі запрошаны вучні і педагогі абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі, гімназіі № 51 Гомеля, сярэдніх школы №№ 27 і 21 Гомеля і Гомельскага гарадскога кадэцкага вучылішча, навучэнцы Гомельскага педагагічнага каледжа імя Л.С.Выгоцкага і Гомельскага прафесійна-тэхнічнага каледжа машынабудавання. Яны падрыхтавалі выступленні-прэзентацыі, у якіх расказвалася пра гераічнае мінулае сваякоў. У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя інфармацыйнага стэнда, набытага пры падтрымцы фонду міру. Дарэчы, такія стэнды з’явіліся ва ўсіх 46 установах, якія прынялі ўдзел у акцыі
Акцыя “У страі заўсёды, у памяці навечна!” доўгатэрміновая. Яна прадугледжвае пастаяннае правядзенне ва ўстановах адукацыі вобласці ўрокаў міру, мужнасці і патрыятызму. Мэта акцыі — захаванне гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну і Перамогу, ваенна-патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі.

Наталля ЛУТЧАНКА.