Місія ад СНД наведала кожную трэцюю тэрытарыяльную выбарчую камісію

- 10:54Выбары 2015

Місія ад СНД на выбарах у Беларусі наведала кожную трэцюю тэрытарыяльную выбарчую камісію, паведаміў кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Яўген Слабада.

“Мы прадаўжаем знаёміцца з работай тэрытарыяльных камісій па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Доўгатэрміновымі наглядальнікамі наведана кожная трэцяя тэрытарыяльная выбарчая камісія”, — праінфармаваў Яўген Слабада.
Паводле яго слоў, па ініцыятыве місіі ў штаб была прадстаўлена інфармацыя ЦВК, Генпракуратуры, Вярхоўнага Суда аб выніках разгляду зваротаў грамадзян, звязаных з выбарчым працэсам. “Цяпер ідзе іх абагульненне, каб адлюстраваць гэтую інфармацыю ў прамежкавай справаздачы, якую плануецца выпусціць 18 або 21 верасня”, — расказаў кіраўнік штаба.
Паводле яго слоў, цяпер прадаўжаецца фарміраванне маніторынгавай місіі ад Садружнасці. У тым ліку ў яе склад увайшлі прадстаўнікі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. “Ужо гатовы дакументы для акрэдытацыі на больш як 200 чалавек”, — заўважыў Яўген Слабада. Акрамя таго, з рэгіёнаў Расіі паступае інфармацыя аб новых кандыдатурах наглядальнікаў, рыхтуюцца адпаведныя дакументы ў Цэнтральную выбарчую камісію. Канчатковы склад доўгатэрміновых наглядальнікаў сфарміраваны ў колькасці 43 чалавек.
У час агітацыйнага перыяду члены маніторынгавай місіі раз’язджаюцца па рэгіёнах краіны. Яны будуць сачыць за тым, як ідзе агітацыя на месцах, а таксама прадоўжаць вывучаць работу тэрытарыяльных камісій.