Місія СНД папоўніцца прадстаўнікамі Міжпарламенцкай асамблеі

- 12:10Выбары 2015

Група наглядальнікаў ад МПА СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўвойдзе ў склад місіі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паведамляе афіцыйны сайт МПА СНД.

Там, у прыватнасці, адзначаецца, што ў адрас генеральнага сакратара – кіраўніка сакратарыята Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД Аляксея Сяргеева паступіла запрашэнне ад старшыні Выканаўчага камітэта – выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева накіраваць у склад місіі наглядальнікаў на выбарах кіраўніка дзяржавы групу наглядальнікаў ад МПА СНД для ажыццяўлення цеснага ўзаемадзеяння пры правядзенні маніторынгу.
Група наглядальнікаў ад МПА СНД традыцыйна ўваходзіць у склад місіі наглядальнікаў ад Садружнасці і прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, арганізаваных Выканаўчым камітэтам СНД, у тым ліку і падагульняючай прэс-канферэнцыі. Каардынатар наглядальнікаў ад МПА СНД удзельнічае ад імя групы ў прыняцці падагульняючай заявы місіі ад СНД.
Як паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, доўгатэрміновая місія СНД пад кіраўніцтвам Сяргея Лебедзева плануе пачаць работу да 12 жніўня.