Мнематэхніка — для аўтаматызацыі гукаў

Вы паспяхова паставілі чарговы гук дзіцяці — і яно шчаслівае пачынае ізалявана “шыпець”, “рыкаць”, “свістаць”. Пачынаецца доўгі працэс аўтаматызацыі гука ў маўленні. На кожным занятку вы разам з ім упарта паўтараеце склады, словы, але гук чамусьці не хоча ўводзіцца ў маўленне. Дзіцяці становіцца сумна. Зацікавіць яго, паспрабаваць уцягнуць у працэс работы над гукам і дасягнуць неабходнага выніку — у гэтым мая мэта як настаўніка-дэфектолага.

У такіх выпадках я абавязкова падключаю рухальны аналізатар. Маўленчыя і рухальныя цэнтры ў кары галаўнога мозга размешчаны побач, таму іх стымуляванне шляхам удасканальвання дакладных дробных рухаў рукі і яе пальцаў станоўча ўплывае на развіццё маўлення. Адначасовае маляванне і прагаворванне складоў, слоў дае паспяховы вынік у рабоце над аўтаматызацыяй гукаў і ўводам іх у самастойнае маўленне. Для сябе я вызначыла, што адным з эфектыўных прыёмаў работы над гукамі на этапе аўтаматызацыі з’яўляецца мнематэхніка — сукупнасць правіл і прыёмаў, якія дапамагаюць палегчыць працэс запамінання інфармацыі і павялічыць аб’ём памяці шляхам утварэння штучных асацыяцый. На першы погляд не звязаныя паміж сабой малюнкі злучаюцца ў сюжэт, а схематычныя выявы дапамагаюць актывізаваць разумовыя і мнестычныя працэсы, дазваляючы дзіцяці за некалькі хвілін паспяхова запомніць і нават расказаць невялікі верш, чыстагаворку.

Работа над мнемасхемай заключаецца ў наступным:

1. Папярэдне ў рабочым сшытку настаўнік-дэфектолаг вычэрчвае прамавугольнік і дзеліць яго на часткі (у залежнасці ад таго, колькі радкоў у вершы, чыстагаворцы).

2. На кожны радок дзіця прыдумвае і малюе карцінку ў адпаведнае акенца, такім чынам схематычна замалёўвае ўвесь тэкст.

3. Пасля кожнай замалёўкі вучні па адным, потым хорам паўтараюць радкі верша, чыстагаворкі. Гледзячы на свае схемы, дзіця лёгка ўзнаўляе тэкставую інфармацыю.

На сваіх карэкцыйна-развіццёвых занятках я паспяхова выкарыстоўваю мнемадарожкі калег настаўнікаў-дэфектолагаў. Але з нядаўняга часу складаю іх сама.

Мнемадарожкі для аўтаматызацыі гука [ш]

1. Ша-ша-ша — воздушный шар улетел от меня.

Шо-шо-шо — я танцую хорошо.

Шу-шу-шу — в руках шуруп ношу.

Ша-ша-ша — новогодняя ёлка хороша.

2. Мышка серая бежит

По лесной дорожке,

И от страха вся дрожит —

Испугалась кошки.

3. Кошка в окошке подушку шьёт,

А мышка в сапожках избушку метёт.

Мнемадарожкі для аўтаматызацыі гукa [p]

1. В небе гром, гроза…

Закрывай глаза.

Дождь прошел, трава блестит

В небе радуга дрожит.

2. У крошки-матрёшки пропали серёжки.

Серёжа серёжки нашел на дорожке.

3. В тетради Кондрат начертил квадрат.

Мнемадарожкі для аўтаматызацыі гукa [л]

1. Ла-ла-ла — лапа у кота.

Лы-лы-лы — лыжи мои.

Лу-лу-лу — лужу обойду.

2. Ла-ла-ла — мышка по полу шла.

Лу-лу-лу — увидела пчелу.

Ло-ло-ло — укусила за жало.

Лы-лы-лы — нет пчелы.

Выкарыстанне мнематэхнікі на карэкцыйна-развіццёвых занятках дапамагае дзіцяці паскорыць працэс аўтаматызацыі і дыферэнцыяцыі пастаўленых гукаў, палегчыць запамінанне і наступнае ўзнаўленне тэкставай інфармацыі і, што немалаважна, з нецярплівасцю чакаць наступных заняткаў з настаўнікам-дэфектолагам.

Маргарыта ГІЛЬМУТДЗІНАВА,
настаўнік-дэфектолаг сярэдняй школы № 17 Магілёва.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *