“Мой родны кут, як ты мне мілы!”

- 15:43Нам пішуць

Новы навучальны год у Вераб’евіцкім дзіцячым садзе — базавай школе пачаўся са свята, якое прайшло ўрачыста, ярка і на патрыятычным уздыме.

У Год малой радзімы прыярытэтныя кірункі работы — паглыбленне знаёмства з культурай, гераічнай гісторыяй і традыцыямі роднага краю — аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

Першыя ўрокі прайшлі на тэму “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Вучні распавядалі пра той куточак, з якога пачалося пазнанне свету і які здаецца цэнтрам усяго Сусвету. Гэта Вераб’евіцкая зямля, зямля бацькоў. Яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі самае дарагое. І куды б ні закінуў лёс, з гэтымі мясцінамі ніколі не перарвецца душэўная сувязь. Асабліва гэта важна зразумець яшчэ ў дзяцінстве.

Настаўнікі і школьнікі ў цікавай і пазнавальнай форме расказвалі пра знакамітых землякоў і славутыя мясціны.

Пасля такіх заняткаў з душы вырываецца мелодыя песні Iгара Лучанка на словы славутага паэта Якуба Коласа: “Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы!”.

Вераніка ЛАГВІНОВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы
Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.