Моладзь мацуе крылы

- 11:15Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Сямёра юных даследчыкаў з Далжанскай сярэдняй школы Віцебскага раёна сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Усе яны — выхаванцы школьнага лясніцтва.

У Беларусі першыя такія аб’яднанні па інтарэсах з’явіліся ў 1966 годзе. Ся­род іх — школьнае лясніцтва ў Должы, ля вытокаў якога была асоба ў гэтых мясцінах легендарная — прадстаўніца сямейнай дынастыі лесаводаў Ніна Крыцкая. Нямала добрых спраў зрабілі Ніна Канстанцінаўна і яе вучні. Дастаткова сказаць, што літаральна праз два гады пасля стварэння аб’яднання вопыт прызналі вартым для пераймання на ўсёй савецкай прасторы. Далжанцы прадставілі яго на знакамітай Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, вярнуліся дадому з малым бронзавым медалём. Сёння школьным лясніцтвам кіруе дачка заснавальніцы, Наталля Крыцкая. Між тым у адукацыю яна прыйшла не адразу. Доўгі час будучы педагог працавала ў Лосвідскім лясніцтве, у тым ліку на пасадзе намесніка дырэктара. Школьнае лясніцтва пачыналася хутчэй як хобі, што не проста перарасло ў моцнае захапленне, а стала неўзабаве асноўнай работай, і цяпер, па яе словах, адчуваецца жыц­цёвым прызваннем. Акрамя таго, Наталля Ула­дзіміраўна вядзе заняткі ў аб’яднанні “Юныя лесаводы” Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, якое дзейнічае на базе школы.

 

Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.