Рэспубліканскі маладзёжны студэнцкі форум “Моладзь — надзея і будучыня Беларусі” праходзіць 30—31 студзеня ў Горках на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У форуме ўдзельнічаюць больш за 600 студэнтаў з 44 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. У госці да беларускіх студэнтаў прыехалі равеснікі са Смаленскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Рэспубліканскі маладзёжны студэнцкі форум “Моладзь — надзея і будучыня Беларусі” праходзіць 30—31 студзеня ў Горках на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У форуме ўдзельнічаюць больш за 600 студэнтаў з 44 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. У госці да беларускіх студэнтаў прыехалі равеснікі са Смаленскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Праграма форуму ўключае шэраг разнапланавых мерапрыемстваў. Адкрыта выстава праектаў грамадзянска-патрыятычнай, прафарыентацыйнай накіраванасці і маладзёжных ініцыятыў у рамках Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я — грамадзянін Беларусі”. Выставачныя экспазіцыі ўстаноў вышэйшай адукацыі змаглі наведаць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Горак.
Праграмай форуму прадугледжана работа трох секцый: “Моладзь і сучаснасць: ініцыятыва, адказнасць, партнёрства”, “Моладзь у медыяпрасторы: вопыт, праблемы, стратэгія і сацыяльная актыўнасць”, “Спорт і здаровы лад жыцця моладзі: ад цікавасці да выніку”. У рабоце секцый удзельнічаюць прадстаўнікі студэнцкага самакіравання і першасных арганізацый ГА “БРСМ” устаноў вышэйшай адукацыі, члены Рэспубліканскага студэнцкага савета, якія дзеляцца вопытам работы па заяўленых тэмах, абмяркоўваюць праблемныя пытанні. Вынік работы — правядзенне агульнага пасяджэння ўдзельнікаў секцый для выпрацоўкі асноўных прапаноў да сустрэчы студэнцкіх лідараў з міністрам адукацыі. Такая сустрэча з міністрам адукацыі Беларусі Міхаілам Жураўковым у фармаце адкрытага дыялогу стала знакавай падзеяй форуму.
Новаўвядзеннем мерапрыемства стала правядзенне фіналу Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года”. Фіналістамі сталі 8 пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу. Фінал праходзіў у два этапы. Першы, які адбыўся 30 студзеня, уключаў “Партфоліа”, конкурс абароны праектаў “Праект у Год моладзі”, конкурс аратарскага майстэрства “Мая спецыяльнасць — мая гарантыя будучыні”. У другім этапе, які пройдзе сёння, фіналісты прадставяць “Візітную картку”, відэаролік “Я — студэнт!”, прымуць удзел у патрыятычным конкурсе “Мой Герой Перамогі”, творчым конкурсе “Маладая Беларусь”. Хварэюць за ўдзельнікаў фіналу групы падтрымкі з устаноў вышэйшай адукацыі. Выступленні канкурсантаў ацэньвае рэспубліканскае журы.
У рамках форуму праходзяць і спартыўныя спаборніцтвы па чырлідынгу “Формула будучыні: моладзь + здароўе”, дзе прымаюць удзел больш як дваццаць каманд устаноў вышэйшай адукацыі. Акрамя таго, студэнты БДСГА і Смаленскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі правялі матчавую сустрэчу па валейболе.
Падчас форуму таксама праходзіць традыцыйная валанцёрская акцыя “Рабі дабро”. Студэнты наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Горак.
Па матэрыялах БелТА.