Моладзь — за аднаўленне святынь

- 11:23Выхаванне

На Магілёўшчыне дадзены старт рэспубліканскаму міжканфесійнаму дабрачыннаму праекту “Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі”.

Ініцыятарам грамадска неабходнай акцыі выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Каб прыняць удзел у карыснай справе, на Магілёўшчыну з усіх куткоў рэспублікі з’ехаліся валанцёры аб’яднання БРСМ “Добрае Сэрца” і байцы студэнцкіх атрадаў.

Пачатак праекта аб’яднаў каля 250 актыўных маладых людзей. Сумеснымі намаганнямі яны займаліся навядзеннем парадку на тэрыторыі Мсціслаўскага раёна. У цэнтры ўвагі моладзі аказалася добраўпарадкаванне Свята-Успенскага Пустынскага мужчынскага манастыра і адной з трох яго гаючых крыніц. Актывісты БРСМ ачысцілі ад леташняга лісця, сухастою і буралому тэрыторыю вакол манастыра, заклалі на ёй сад з 75-ці пладовых дрэў, пабялілі ўсе бардзюры, усталявалі лаўкі для адпачынку.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 44, 18 красавіка.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота Святланы КВЯТКОЎСКАЙ.