Моладзь — за здаровы лад жыцця!

На базе сярэдняй школы № 5 Навагрудка праходзіла раённае мерапрыемства, прысвечанае дню нараджэння маладзежных атрадаў аховы правапарадку.

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: П.К. Рагілевіч, намеснік начальніка Навагрудскага дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, В.У. Базар, памочнік пракурора Навагрудскага раёна, С.М. Лях, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх, Д.У. Рахоўскі, старшы ўпаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, В.П. Шнігір, першы сакратар Навагрудскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.

Мерапрыемства пачалося яскравым выступленнем каманды сярэдняй школы № 5 “НІКА”, пераможцай раённага этапу IV Рэспубліканскага конкурсу сярод каманд падтрымкі “Піянерскія іскры”.

У гонар свята Навагрудскі аддзел дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў паказальныя выступленні з сабакам. Члены МААП прадэманстравалі прыёмы, якія выкарыстоўваюцца пры затрыманні злачынцаў.

22 смелым, ініцыятыўным, мэтанакіраваным юнакам і дзяўчынкам уручылі пасведчанні байцоў маладзёжнага атрада аховы правапарадку. Вучні з азартам узялі ўдзел у спартыўнай эстафеце “Моладзь — за здаровы лад жыцця”, у якой каманда навучэнцаў СШ № 5 выйграла кубак пераможцы. Усім удзельнікам спартыўных гульняў былі ўручаны памятныя прызы і ганаровыя граматы.

Наперадзе яшчэ шмат сумесных маштабных мерапрыемстваў руху МААП і сілавых структур: “Закон і парадак”, “Летні патруль”, “Жыццё без правапарушэнняў”. Гэта значыць, што моладзь чакаюць важныя і адказныя справы.

Ірына ЖАГАТ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 5 Навагрудка Гродзенскай вобласці.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *