Маці вядомай валейбалісткі Марына Сухвалава прывівае любоў да спорту выхаванцам дзіцячага саду ў Бешанковічах

- 10:00Персона

Маці вядомай беларускай валейбалісткі Марына Сухвалава больш як 20 гадоў працуе кіраўніком фізічнага выхавання дзіцячага сада № 1 Бешанковіч, выхоўваючы новых будучых чэмпіёнаў.

Марына Міхайлаўна з усмешкай прызнаецца: гэты дзіцячы сад памятае яе яшчэ маленькай дзяўчынкай з бантамі, бо яна — адна з першых яго выпускніц.

Мне добра запомнілася, як нас, дашкалят, урачыста пераводзілі са старога драўлянага будынка, які быў непадалёк, у цяперашні новы. Мы строем праходзілі праз вароты, а на ганку стаяў наш музычны кіраўнік Віктар Пятровіч і з пачуццём іграў на акардэоне, — успамінае мая суразмоўніца.

Яна вырасла ў мнагадзетнай сям’і, была малодшай з трох дзяцей. І бацькі, і два старэйшыя браты сваю малодшанькую любілі і бераглі. У садок хадзіла з задавальненнем, бо там было весела і цікава. Калі пасля заканчэння школы надышоў час выбіраць прафесію, вырашыла прысвяціць сябе таму, каб ва ўсіх малышоў дзяцінства таксама было як мага больш светлым і запамінальным. 

У 1987 годзе скончыла Полацкае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Выхавальніца дзіцячага сада” і была размеркавана ў родныя Бешанковічы, у той самы дзіцячы сад № 1. Працуе тут ужо 36 год. Першыя 14 гадоў была выхавальніцай, а калі ўвялі пасаду кіраўніка фізічнага выхавання, перайшла на яе.

Чытайце матэрыял Аксаны Мыцько ў нумары ад 3 лютага 2023 года.