Можам ганарыцца, што навучылі!

- 10:33Нам пішуць

Рэалізацыя кампанента “Бяспека жыццядзейнасці” адукацыйнай галіны “Дзіця і грамадства” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца педагогамі нашай установы дашкольнай адукацыі ў розных відах дзіцячай дзейнасці, арганізоўваюцца заняткі, гутаркі, экскурсіі.

Педагогі ў сваё рабоце выкарыстоўваюць такія метады, як праблемныя гульнявыя сітуацыі з мэтай фарміравання асноў бяспечных паводзін. Праблемна-гульнявая сітуацыя ўключае ў сябе кароткі пераказ сітуацыі, фармулёўку праблемы, вылучэнне здагадак, праверку гіпотэз, падвядзенне вынікаў, выснову. У завяршэнне педагогі прапануюць выхаванцам практычна замацаваць пэўныя правілы праз гульню, маляванне, завучванне чатырохрадкоўяў.

Нароўні з настольнымі, ролевымі і тэатралізаванымі гульнямі педагогі шырока выкарыстоўваюць на практыцы вучэбныя дыдактычныя гульні на інтэрактыўнай дошцы, што дазваляе павысіць і падтрымаць цікавасць дзяцей, развівае ўменне выбраць патрэбны адказ з прапанаваных варыянтаў, уменне самакантролю і самаправерак.

Вялікую ролю адводзім супрацоўніцтву з прадстаўнікамі РАУС, РАНС, якія актыўна прымаюць удзел у мерапрыемствах з дзецьмі, бацькоўскіх сходах, правядзенні акцый “За бяспеку разам!”, “Не пакідайце дзяцей адных”. Такога роду мерапрыемствы эфектыўныя і дазваляюць выхаваць пачуццё адказных адносін да сваіх паводзін у дзяцей і іх бацькоў.

На кожным мерапрыемстве прадстаўнікі РАУС, РАНС знаёмяць дзяцей з асаблівасцямі сваёй прафесіі, прапануюць паглядзець відэаролікі, дораць выхаванцам наглядныя дапаможнікі, стыкеры з правіламі. Пры сустрэчах з бацькамі дэманструюць мабільны дадатак “МНС, дапамога побач”, тэст для дзяцей у гульнявой форме “Ганарымся, што навучылі”, агучваюць статыстычную інфармацыю аб надзвычайных здарэннях, нагадваюць пра адказнасць за выхаванне непаўналетніх дзяцей, прапануюць памяткі.

Калі нашы выхаванцы і іх бацькі будуць у поўнай меры валодаць ведамі і ўменнямі пра бяспеку жыццядзейнасці, мы будзем ганарыцца, што навучылі іх гэтаму!

Вольга САКУТА,
педагог сацыяльны ДЦРД № 2 Дзятлава Гродзенскай вобласці.