Мудрыя парады пра беражлівасць

У яслях-садзе № 15 Смаргоні прайшла акцыя “Гадзіна Зямлі”.

У рамках акцыі педагогі надавалі ўвагу розным аспектам рэсурсазберажэння. З дзецьмі былі праведзены гутаркі “Чараўніца-вада”, “Каралева лямпачка”, “Галасую за планету — удзельнічаю ў акцыі “Гадзіна Зямлі”.

Выхавальнікі ўсіх груп правялі цыкл заняткаў на тэму рэсурсазберажэння: “Прыродныя багацці Беларусі”, “Мудрыя парады ад Цяплошы”, “Электрычнасць вакол нас”, “Ад лучыны да энергазберагальнай лямпачкі”, “Вада — усяму галава”, “Беражыце ваду!”. Для замацавання матэрыялу па тэме рэсурсазберажэння выхаванцам прапанавалі шэраг гульняў: “Наша планета Зямля”, “Крама электрапрыбораў”, “Поле цудаў”, “Ачысцім ваду” і інш. Гэта спрыяла развіццю ініцыятывы і актыўнасці.

Дзеці сумесна з выхавальнікамі правялі даследаванне на тэму “Дзе жыве электраэнергія ў дзіцячым садзе”, “Патруль-Светлячок”, “Зберажом ваду разам”. Звярталіся да мастацкіх твораў.

З бацькамі выхаванцаў было праведзена бліц-апытанне “Беражлівасць сям’і”. Для іх падрыхтавалі эмблему-памятку “Зберагалачка”, інфармацыйны лісток “Гадзіна Зямлі”.

Педагогі нашай установы дашкольнай адукацыі разумеюць, наколькі важна данесці да кожнага дзіцяці паняцце зберажэння. А такія мерапрыемствы дазволяць прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў планеты.

Алена ТРАСКОЎСКАЯ,
музычны кіраўнік;
Жанна ДАЎГАПОЛАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 15 Смаргоні.