Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

- 16:08Нам пішуць

Свята, прысвечанае Дню Канстытуцыі, — добрая нагода задумацца пра сябе, пра жыццё і будучыню краіны. Урачыста і з добрым настроем прайшлі мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі ў сярэдняй школе № 5 Навагрудка.


На працягу тыдня на інфармацыйных гадзінах вучні знаёміліся з гісторыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структурай і асноўнымі палажэннямі. У фае першага паверха школы была аформлена выстава кніг “Мая Радзіма — Беларусь”.

Вучні 8-х класаў сталі ўдзельнікамі акцыі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”: ва ўрачыстай атмасферы на раённым свяце ўручылі пашпарты.

Малодшыя школьнікі выказалі любоў да Радзімы ў вершах і песнях. Для іх прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Радзіма мая дарагая”. Найбольш актыўным удзельнікам мерапрыемства ўручылі граматы.

На ўрачыстым зборы піянерскай дружыны імя Г.Фамічова “Мы — дастойная змена нашых бацькоў” дзеці паглыбілі веды аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных сімвалах, з дапамогай якіх прынята прадстаўляць нашу краіну ў свеце.

Таццяна САЗАНОВІЧ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 5 Навагрудка.