Мы на сонейку гуляем!

- 14:43Нам пішуць

Летам дзеці шмат часу праводзяць на свежым паветры. І вельмі важна так арганізаваць жыццё дашкольнікаў, каб кожны дзень прыносіў нешта новае, быў цікавы.


На гэтым тыдні ў дзіцячым садку “Дубок” прайшло свята для дашкалят “Мы на сонейку гуляем”, мэтай якога было стварыць радасную атмасферу, станоўчы настрой, развіць спрыт, адвагу, вынослівасць, шпаркасць у эстафетах, выхаваць пачуццё таварыскасці, узаемадапамогі.


Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў вясёлых эстафетах “Скачкі з мячом”, “Пралезь у абруч”, “Збяры кветкі”, “Сонейка”. З задавальненнем і азартам праходзілі ўсе этапы спаборніцтваў. Дзеці малодшага ўзросту і педагогі, не шкадуючы голасу і далонек, перажывалі за каманды.


Пасля заканчэння спаборніцтваў дзятва павесялілася на дыскатэцы. Усе засталіся вельмі задаволеныя спартыўным святам.

Ірына ГАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада “Дубок” Астраўца.