Мы не адны. З намі валанцёры

- 12:43Навіны рэгіёнаў

Сучасная моладзь дае новае дыханне добраахвотніцкаму руху. Гэта адзначыла першы сакратар Гомельскага абкама БРСМ Вераніка Гудкова пры падвядзенні вынікаў рэгіянальнага этапу рэспубліканскага конкурсу “Валанцёр года — 2021”. На Гомельшчыне цяпер каля 6 тысяч валанцёраў. Іх колькасць штогод павялічваецца. 

Сёлета ў конкурсе выбралі лепшых валанцёраў COVID-атрадаў. Асобна адзначаны ўклад добраахвотніцкага атрада Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта “Вы не адны”. Яго ўдзельнікі дапамага­юць медустановам Гомеля, Жлобіна, Мазыра, Магілёва з рэабілітацыяй пацыентаў пасля COVID-19: займаюцца дыхальнай гімнастыкай, перакладваюць у прон-пазіцыю, дапамагаюць вярнуцца да звыклага рытму пасля перанесенага захворвання. 

Лепшымі добраахвотніцкімі атрадамі ў сваіх катэгорыях таксама прызнаны “Добрае сэрца” сярэдняй школы № 1 Калінкавіч, “Ветэран” ГДУ імя Францыска Скарыны і “Сёмае неба” Гомельскага завода ліцця і нармаляў. Дыплом за прома-ролік дастаўся Рэчыцкаму раённаму ліцэю за праграму “Мы разам”. За лепшую добраахвотніцкую песню адзначаны музычны калектыў “Гукаград” Нараўлянскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. За асабісты ўклад у добраахвотніцкі рух адзначаны вучаніца сярэдняй школы № 13 Мазыра Ксенія Арцёмчык і вучань сярэдняй школы № 3 Светлагорска Аляксей Пінчук.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.