“Мы не можам быць сусветным жандарам”

- 12:47Інфармацыйная гадзіна

Мільярдэр Дональд Трамп, які прэтэндуе на вылучэнне кандыдатам у Прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, адабрае правядзенне Расіяй ваеннай аперацыі ў Сірыі і не разумее, як можна прытрымлівацца іншага меркавання. Аб гэтым ён заявіў на агульнанацыянальных тэледэбатах сярод палітыкаў-рэспубліканцаў, якія ўдзельнічаюць у перадвыбарнай гонцы.

“Калі Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін хоча ўвайсці і знішчыць “Ісламскую дзяржаву”, то я на 100 працэнтаў гэта падтрымліваю і не магу зразумець, як хто-небудзь можа быць супраць гэтага”, — сказаў Д.Трамп. “Ён можа ўмяшацца, нам варта ўмяшацца, усім трэба ўмяшацца”, — дадаў мільярдэр.
Дональд Трамп таксама адзначыў, што ў Вашынгтоне дакладна не ведаюць, якія сілы ўваходзяць у склад сірыйскай апазіцыі, хоць і аказваюць ёй падтрымку. “Мне не падабаецца Прэзідэнт Сірыі Башар Асад, але мы не ведаем, хто гэтыя людзі, як яны сябе будуць паводзіць і што яны будуць прадстаўляць. Яны могуць быць намнога горшыя за Асада, — сказаў рэспубліканец, гаворачы аб апазіцыі. — Паглядзіце на Лівію і Ірак, паглядзіце, які там цяпер беспарадак пасля таго, як мы патрацілі $2 трлн”.
Гаворачы аб ролі ЗША на сусветнай арэне, Д.Трамп падкрэсліў, што краіне трэба паразумнець. “Мы не можам быць сусветным жандарам. Мы вінаваты $19 трлн. Наша краіна коціцца ў пекла, інфраструктура развальваецца — нашы масты, дарогі, школы, аэрапорты. Нам трэба ўкладваць грошы ў нашу краіну”, — адзначыў ён.