Мы разам — за любімую Беларусь!

- 16:40Нам пішуць

Штогод у лютым праходзіць акцыя “За любімую Беларусь!”. У бягучым годзе ў ёй узялі ўдзел члены БРСМ, БРПА Курманаўскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці і. Члены БРСМ і піянерскай дружыны імя К.Заслонова майстравалі валянцінкі, канверты для лістоў, малявалі плакаты, удзельнічалі ў флэшмобе.

14 лютага ва ўстанове адукацыі панавала святочная атмасфера. На перапынках гучала музыка, каля паштовай скрынкі з надпісам “Валянцінкі майму куміру” тоўпіліся дзеці і дарослыя.

У канцы вучэбнага дня адбылася святочная гульнявая праграма “Толькі для закаханых”, у якой спаборнічалі пары. Кожная была ўганаравана адным з ордэнаў: закаханага, добрага, усмешлівага, мудрага, таленавітага, творчага, вясёлага сэрца. Пара-пераможца — навучэнец 11 класа Канстанцін Камароў і навучэнка 9 класа Ангеліна Бекерава — атрымала галоўны прыз — ордэн святога Валянціна.

Акцыя “За любімую Беларусь!” спрыяе фарміраванню патрыятычных пачуццяў, актыўнасці, сумеснай творчасці піянераў і членаў БРСМ у рамках праграмы “Мы разам”.

Аліна ВАРАНЬКО,
старшыня савета дружыны імя К.Заслонова
Курманаўскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна.