Мы супраць курэння

- 16:06Нам пішуць

Штогод у трэці чацвер лістапада ў большасці краін свету (у тым ліку і ў Беларусі) адзначаецца Міжнародны дзень адмовы ад курэння. У Кручанскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Круглянскага раёна арганізавалі тэматычныя мерапрыемствы па прафілактыцы курэння, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Так, з навучэнцамі пачатковай школы правялі класныя гадзіны на тэмы “Шкода тытуню”, “Скажы курэнню НЕ”, “Паліць ужо не модна”. Захапіла акцыя “Мы супраць курэння”: школьнікі пісалі свой дэвіз наконт курэння на прымацаваных да стэнда аркушах. Бібліятэкар правяла віктарыну “Жыццё без дыму”: навучэнцы не толькі адказвалі на пытанні, але і выказвалі свае меркаванні пра курэнне. Завяршыўся дзень турнірам па надзьмуванні паветраных шароў “Падары сабе чыстыя лёгкія”.

Парадавала, што дзеці са школьных гадоў пачынаюць разумець, наколькі шкодныя і небяспечныя цыгарэты.

Таццяна АНТАНЮК,
настаўніца Кручанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы
Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці.