У гомельскай гімназіі № 71 нядаўна адбылася чарговая прэм’ера. На гэты раз старшакласнікі паказалі мюзікл “Вечары на хутары паблізу Дзіканькі”.
Дагэтуль творчыя юнакі і дзяўчаты ставілі “Золушку”, “Алісу ў Краіне цудаў”, “Снежную каралеву”. А яшчэ было яскравае шоу High school musical для конкурсу замежных пастановак “Аркада”, у якім гімназісты занялі прызавое месца.
У аснове новай пастаноўкі — аповесць “Ноч перад Калядамі” аб выкрадзеным нячыстай сілай месяцы і падарожжы каваля Вакулы ў Пецярбург па каралеўскія чаравічкі для каханай Аксаны. Творчыя юнакі і дзяўчаты правялі не адну ноч без сну і амаль штодзень да позняга вечара рэпеціравалі, працавалі над дэкарацыямі, распяваліся і працавалі над мантажом музыкі.
Ідэйны натхняльнік стварэння ва ўстанове тэатральнага калектыву, яна ж і рэжысёр-пастаноўшчык — навучэнка 11 класа выхаванка прадзюсарскага цэнтра ARTbiz Гомельскай абласной філармоніі Аляксандра Юркова. Сёлета дзяўчына плануе паступаць у адну з расійскіх тэатральных устаноў вышэйшай адукацыі, дзе будзе вывучаць рэжысуру.
Наталля ЛУТЧАНКА.
Фота Марыі АМЕЛІНАЙ.