На чале з чэмпіёнам

- 11:32Спартыўныя падзеі

Беларуская асацыяцыя школьнага спорту выбрала старшыню. Ім стаў заслужаны майстар спорту Беларусі Дзмітрый Дашчынскі.

Дзмітрый Дашчынкі — фрыстайліст, удзельнік пяці Алімпійскіх гульняў. У 1998 годзе ён прывёз з Алімпіяды “бронзу”, а ў 2006 — “серабро”. Яго кандыдатуру на пасаду старшыні падтрымалі ўсе ўдзельнікі пасяджэння Выканаўчага камі­тэта асацыяцыі.

Нагадаем, што зараз праходзіць конкурс на лепшую распрацоўку лагатыпу БАШС. Удзельнічаць у ім могуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прычым як асобныя людзі, так і аўтарскія калектывы. Работа павінна змяш­чаць графічную (сам лагатып), апісальную (канцэпцыя) часткі і інфармацыйны блок (звесткі пра аўтара ці аўтарскі калектыў). Рэгіянальны этап будзе доўжыцца да 20 жніўня, рэспубліканскі (куды трапяць лепшыя распрацоўкі) — да 28 жніўня. Адрас, на які дасылаць работы, і больш падрабязныя патрабаванні можна даведацца ў Рэспубліканскім цэнтры фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.

Настасся ХРЫШЧАНОВІЧ.
Фота БелТА.