На Івана на Купалу

Канікулы — доўгачаканы, прыемны час для дзяцей. Летні адпачынак для вучняў Макранскага ВПК праходзіць цікава і актыўна. Дзеля якаснай працы ў летні перыяд Макранскі ВПК працуе сумесна з Макранскім сельскім Домам культуры. Ладзяцца рознатэматычныя марапрыемствы. 6 ліпеня прайшла гульнёвая праграма “На Івана на Купалу”.

Спачатку дзеці даведаліся пра гісторыю Купалля. Купалле — народнае свята. Яно настолькі старажытнае, што ўжо нават і гісторыкам складана вызначыць, калі яго сталі адзначаць нашы продкі. Звязана яно з сонцам, летняй цеплынёй, кветкамі, росквітам прыроды.

У час правядзення гульнёвай праграмы загадваліся загадкі на тэму свята. Таксама дзяцей чакалі рухомыя гульні: “Ваданосы”, “Лягушкі”, “Перацягні канат”, “Планка” і інш.

Дзеці прыгалі цераз вогнішча. Гэта старажытны і даўні звычай, бо лічылася, што той, хто перапрыгне аогнішча, будзе самы ўдачлівы і здаровы.

На Купалле нашы продкі шукалі папараць-кветку. Цудоўная вогненная кветка можа паказаць чалавеку ўсе скарбы зямлі. Кветка не зрываецца, але ўбачыць яе магчыма. У такога чалавека тады спаўняюцца ўсе жаданні. У час гульні з дапамогай заданняў-падказак дзеці знайшлі папараць-кветку. Убачылі яе ўсе. Цяпер удзельнікі святочнай гульні будуць шчаслівыя і здаровыя ўвесь год.

Алена ЦЫВІЛЬКА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры.