На краязнаўчым матэрыяле і прыкладах з гісторыі сям’і: як тэма генацыду беларускага народа вывучаецца ў пазаўрочны час

Тэма генацыду беларускага народа трывала ўвайшла ў практыку правядзення класных і інфармацыйных гадзін у школах. Адметным з’яўляецца тое, што гістарычнаму матэрыялу надаецца асобасна значны характар і ён знаходзіць эмацыянальны водгук у навучэнцаў.