На Міншчыне вызначылі лепшы спартыўны клас

- 11:52Образование

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры Стаўбцоўскага раёна завяршыліся фінальныя спаборніцтвы па валейболе «Лепшы спартыўны клас», паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Турнір праводзіўся сярод навучэнцаў 10-х класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці на прызы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.

За права называцца лепшым спартыўным класам прэтэндавалі навучэнцы з Бярэзінскага, Вілейскага, Стаўбцоўскага раёнаў і Жодзіна.

Па выніках спаборніцтваў ва ўпартай барацьбе 1-е месца заваявала каманда Дзераўнянскай сярэдняй школы Стаўбцоўскага раёна. Другой стала каманда гімназіі № 1 Жодзіна. Замыкаюць тройку пераможцаў навучэнцы сярэдняй школы № 5 Вілейкі.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі і прызамі ад галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, — расказала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама Людміла Стонька. — Акрамя ўзнагарод, спартсменам былі ўручаны спецыяльныя прызы ад Мінскай асацыяцыі школьнага спорту.

Наталля САХНО