На мове лічбаў, графікаў і формул

Не сакрэт, што некаторыя вучні і іх бацькі лічаць матэматыку сухой, сумнай і нецікавай навукай. Настаўнікі Міншчыны развейваюць гэты міф, выкарыстоўваючы на сваіх уроках магчымасці сучасных адукацыйных тэхналогій, уцягваючы сваіх выхаванцаў у актыўныя дзеянні ў працэсе навучання.