Набылі педагагічны вопыт

Летам на Брэстчыне дзейнічалі 50 студэнцкіх педагагічных атрадаў, у склад якіх уваходзілі 670 юнакоў і дзяўчат. Моладзь працавала выхавальнікамі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах вобласці.

— Удзельнікі педагагічных атрадаў — надзвычай яркія, актыўныя, творчыя людзі, якія не толькі любяць сваю работу, любяць дзяцей, але і ўжо, нягле­дзячы на малады ўзрост, праяўляюць такія важныя якасці, як адказ­насць і прафесіяналізм, — адзначыў першы сакратар Брэсцкага абкама БРСМ Ю.С.Сегенюк. — Праца ў студэнцкім атрадзе — выдатная школа для набыцця каштоўнага педагагічнага вопыту, які абавязкова спатрэбіцца ў далейшай прафесійнай дзейнасці. Толькі на практыцы можна навучыцца правільна спалучаць чалавечыя і прафесійныя якасці.

Флагманам педагагічнага студатрадаўскага руху ў вобласці стаў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна, дзе былі сфарміраваны 17 атрадаў (201 баец).

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.