Над фарміраваннем чытацкай дасведчанасці навучэнцаў працуе педагагічны калектыў школы № 7 Кобрына

- 9:30Образование

Над фарміраваннем чытацкай дасведчанасці навучэнцаў працуе педагагічны калектыў сярэдняй школы № 7 Кобрына.

Другі год школа з’яўляецца пляцоўкай па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі чытацкай дасведчанасці навучэнцаў ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі”. Яго ўдзельнікамі сталі 8 педагогаў-практыкаў і вучні 6—9 класаў.

Чытацкая дасведча­насць з’яўляецца метапрадметным уменнем, бо чытанне і ра­зуменне вучэбных тэкстаў, уменне атрымліваць інфармацыю з тэксту, асэнсоўваць яе і прымяняць для вырашэння розных вучэбных і практычных задач патрэбны для навучання па кожным прадмеце. Таму на фарміраванне чытацкай дасведчанасці павінны быць накіраваны намаганні кожнага настаўніка: і настаўнікаў пачатковых класаў, і настаўнікаў-прадметнікаў, — адзначае дырэктар школы  кіраўнік праекта Святлана Жыгар.

Сёння асноўнымі задачамі настаўнікаў-эксперыментатараў з’яўляюцца распрацоўка метадычных рэкамендацый і дыдактычных матэрыялаў па эфектыўным укараненні тэхналогіі чытацкай дасведчанасці ў масавую практыку, а таксама трансляцыя педагагічнага вопыту настаўніцкай грамадскасці. Гэта прадугледжвае самастойную інфармацыйна-пошукавую работу, накіраваную на распрацоўку і выкарыстанне ў практычнай дзейнасці практыка-арыентаваных і кампетэнтнасна арыентаваных заданняў.

Чытайце матэрыял Наталлі КАЛЯДЗІЧ у нумары ад 17 лютага 2023 года.