Наглядальнікі садзейнічаюць забеспячэнню празрыстасці выбарчага працэсу

- 13:38Выбары 2015

Дзейнасць міжнародных наглядальнікаў будзе садзейнічаць выпрацоўцы аб’ектыўнага заключэння аб выбарах у Беларусі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея са старшынёй Выканаўчага камітэт — выканаўчым сакратаром СНД кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Сяргеем Лебедзевым, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Субяседнікі абмеркавалі ход выбарчай кампаніі ў Беларусі, а таксама пытанні арганізацыі міжнароднага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі. “Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць аказаць місіі наглядальнікаў ад СНД неабходнае садзейнічанне для выканання свайго мандата, а таксама выказаў упэўненасць, што дзейнасць міжнародных наглядальнікаў будзе садзейнічаць забеспячэнню празрыстасці выбарчага працэсу і выпрацоўцы аб’ектыўнага заключэння аб выбарах”, — падкрэслілі ў прэс-службе МЗС.