Наладжана сістэмная работа па павышэнні прэстыжу сям’і

- 12:46Інфармацыйная гадзіна

У Беларусі праводзіцца сістэмная работа па павышэнні прэстыжу сям’і і фарміраванні ўсвядомленага бацькоўства. Аб гэтым заявіў 15 снежня на пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, якое праходзіла пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Наталлі Качанавай у Гарадзішчанскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць), першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.
“Дзяржава і грамадства зацікаўлены ў выхаванні паўнацэннай асобы, фарміраванне якой ускладнена ў закрытай інстытуцыянальнай установе. Грамадства ўсвядоміла, што калектыўная сістэма выхавання дзяцей, якія страцілі апеку бацькоў, не можа ў належнай меры забяспечыць іх паспяховую сацыялізацыю, не дае выпускнікам дзіцячых інтэрнатных устаноў самадастатковасці, імунітэту да негатыўных жыццёвых з’яў, нярэдка гадуе спажыўцоў сацыяльных паслуг”, — сказаў Вадзім Богуш.
Паводле яго слоў, Міністэрства адукацыі сумесна з зацікаўленымі прапрацавала пытанне аб мэтазгоднасці змянення ўзроўню прававога рэгулявання парадку прызнання знаходжання дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы і іх уліку. Прапанова падтрымана спецыялістамі Мінадукацыі, Мінюста, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства аховы здароўя. Гэтыя прапановы ўключаны ў праект закона, які прадугледжвае карэкціроўку Кодэкса аб шлюбе і сям’і. Прапрацаваны пытанні аб умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх УУС Мінскага аблвыканкама, аб стварэнні сеткі дзіцячых тэлефонаў даверу ў рэгіёнах і рэспубліканскай сеткі з адзіным нумарам і агульнай сістэмай падрыхтоўкі спецыялістаў.
На пасяджэнні адзначалася, што ў рэгіёнах выпрацаваны дадатковыя арганізацыйныя прафілактычныя меры, накіраваныя на мінімізацыю негатыўных праяў у падлеткавым асяроддзі, прыняты комплексныя планы сумесных мерапрыемстваў па прафiлактыцы безнагляднасцi, злачынстваў і правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі і таксікаманіі сярод непаўналетніх, сямейнага недабрабыту. Міністэрствам адукацыі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па правядзенні індывідуальнай прафілактычнай работы з навучэнцамі, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. У эфіры тэле- і радыёканалаў Белтэлерадыёкампаніі рэгулярна асвятляюцца пытанні прафілактыкі насілля ў сем’ях і адмоўнага ўздзеяння на дзяцей сямейных скандалаў; прапаганды сямейных і духоўных каштоўнасцей. Ва ўсіх рэгіёнах краіны для педагагічных работнікаў праводзяцца трэнінгі, вучэбныя семінары і курсы.
З кандыдатамі ў прыёмныя сем’і праводзіцца комплексная работа, накіраваная на выключэнне вяртання сем’ямі дзяцей, прынятых на выхаванне.
У рэгіёнах прапрацоўваецца пытанне ўкаранення ў практыку работы органаў апекі і папячыцельства ўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце да трох гадоў на выхаванне ў сем’і, за выключэннем выпадкаў змяшчэння ў дамы дзіцяці для аказання паліятыўнай медыцынскай дапамогі.
Ужо ў 28 адміністрацыйных тэрытарыяльных адзінках усе дзеці, якія страцілі бацькоўскую апеку, перадаюцца на выхаванне толькі ў замяшчальныя сем’і.