«Нам гэты свет завешчана берагчы»

- 14:11Нам пішуць

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў фестываль сямейна-патрыятычнай песні ў гімназіі № 2 Наваполацка. Канкурсантамі сталі самыя маленькія навучэнцы – вучні пачатковых класаў. Сумесна са сваімі бабулямі і дзядулямі, мамамі і татамі, братамі і сястрычкамі яны выконвалі песні ваенных гадоў.

Канцэртная праграма таіла ў сабе масу уражанняў і сюрпрызаў. Сапраўдны феерверк эмоцый гледачам падарылі вакальныя і вакальна-харэаграфічныя нумары, працятыя глыбокім пачуццём патрыятызму: ад кранальнай песні «Жураўлі» да яркай «Казакі». Да прадастаўлення музычнага летапісу вайны кожная сям’я падышла творча і крэатыўна: сям’я Кардзюковых, выкарыстаўшы касцюмы і грым, выканала «Песеньку франтавога шафёра», сям’я Царовых выканала лірычную «А закаты алые», сям’я Гацыха праспявала ўсім вядомую і ўсімі любімую «Кацюшу», у выкананні сям’і Крывашэіных-Вараб’ёвых прагучала забіяцкая і бадзёрая песня «Казакі», сям’я Перапечыных выканала праслаўленую у баях песню «Дзясяты наш дэсантны батальён», трапяткая песня «Жураўлі» прагучала ў выкананні сям’і Баркоўскіх, сям’я Літвінавых, спяваючы песню «З чаго пачынаецца Радзіма?..», абудзіла ў сэрцах кожнага пачуццё патрыятызму, сям’я Шарафановіч-Пачкоўскіх праспявала кранальную і меладычную песню «На безыменнай вышыні», а для ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны сям’я Жунтавых выканала песню «Прадзядуля». Усе канкурсанты паказалі не толькі свой талент, але і любоў да сваёй Радзімы.Пасля доўгіх спрэчак і дыскусій журы вызначыла пераможцаў: 3-е месца заняла сям’я Царовых, 2-е месца падзялілі сям’я Шарафановіч-Пачкоўскіх і сям’я Крывашэіных-Вараб’ёвых, 1-е месца – сям’я Кардзюковых. Усе ўдзельнікі гэтага свята атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарад бадзёрасці духу.Песні далёкіх ваенных гадоў трывожаць нашыя сэрцы. Задача педагогаў і бацькоў не даць згаснуць памяці аб загінуўшых салдатах, аб людзях, якія абаранялі гонар і годнасць нашай Радзімы. А пачынаць патрыятычнае выхаванне трэба менавіта з ранняга дзяцінства.

Ілона НЕДВЕДЗЬ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 2 Наваполацка.