Наперад, будучыя салдаты!

23 лютага адзначаецца свята тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню Айчыне. Гэтым днём віншуюць ветэранаў вайны, мужчын і хлопчыкаў — будучых абаронцаў Айчыны.

У нашай школе прайшло святочна-сямейнае свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Панавала атмасфера добразычлівасці. Разам з дзецьмі ў конкурсах удзельнічалі таты. Дэманстравалі кемлівасць, жаданне прыйсці на дапамогу. Кожны з удзельнікаў атрымаў прыз і зорачку як сімвал свята.

Наталія БОДАЛЬ,
настаўніца пачатковых класаў
Вераб’евіцкага ВПК дзіцячы сад — базавая школа Навагрудскага раёна.