Напрамкі далейшага супрацоўніцтва

- 10:33V з’езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД, Актуально, Апошнія запісы

12 кастрычніка работай чатырох секцый, на якіх разглядаліся пытанні ўстойлівага развіцця для адукацыйных арганізацый, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўка педагагічных кадраў, функцыянавання агульнай прасторы вышэйшай адукацыі краін СНД, роля стандарту ў кампетэнтнаснай адукацыі, а таксама другім пленарным пасяджэннем завяршыўся V з’езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД.

На працягу двух дзён удзельнікі з’езда абмяркоўвалі тэндэнцыі нацыянальных сістэм адукацыі на ўсіх яе ўзроўнях, вызначалі вектары паспяховага фарміравання мадэляў устойлівага развіцця адукацыйных сістэм дзяржаў — удзельніц СНД. На падвядзенні вынікаў работы з’езда было адзначана, што супрацоўніцтва дзяржаў СНД у галіне адукацыі — найбольш дзейсны шлях павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальных сістэм, іх інтэграцыі ў сусветную адукацыйную сістэму.

У прынятай падчас другога пленарнага пасяджэння рэзалюцыі адзначаецца важнасць прадастаўлення якасных адукацыйных паслуг на ўсіх узроўнях; удасканаленне стандартаў навучання, неабходных для канкурэнтназдольнасці выпускнікоў на рынку працы; развіццё лічбавай інфраструктуры і тэхналогій у сферы кіравання адукацыяй; пашырэнне доступу да адкрытых адукацыйных рэсурсаў; развіццё інклюзіўнай адукацыі; падтрымка праграм выхавання і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; удасканаленне сістэмы прафесійнай арыентацыі школьнікаў і моладзі; падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў па святкаванні 75-годдзя Перамогі, у тым ліку праз удзел у міждзяржаўным праекце “Вялікая Перамога, здабытая адзінствам”; фарміраванне і развіццё сумесных праектаў у галіне папулярызацыі чытання; падтрымка акадэмічнай мабільнасці на прасторы СНД, дзейнасць Сеткавага ўніверсітэта СНД; працяг інтэграцыі адукацыі і навукі; развіццё сучаснай сістэмы павышэння кваліфікацыі педагогаў устаноў дашкольнай, агульнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Удзельнікі з’езда выказалі глыбокую падзяку Міністэрству адукацыі і навукі Кыргызскай Рэспублікі, Міждзяржаўнаму фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, Выканаўчаму камітэту СНД за высокі ўзровень арганізацыі форуму. Наступны, VІ з’езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД, як плануецца, пройдзе ў 2020 годзе ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ.

Ігар ГРЭЧКА.
Фота аўтара.