Нарацкія школьнікі спазнаюць малую радзіму праз мясцовыя кулінарныя традыцыі нацыянальнай кухні

- 14:38Образование, Приложение, Шестой день

Нарацкія школьнікі спазнаюць малую радзіму праз мясцовыя кулінарныя традыцыі самабытнай нацыянальнай кухні. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

Ідэя знаёмства школьнікаў з мясцовай кухняй узнікла ў метадыста вучэбна-метадычнага кабінета Мядзельскага раёна Ларысы Севярын і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце нарацкай сярэдняй школы № 1 Таццяны Куцко ў лістапа­дзе мінулага года. Шосты школьны дзень — гэта ідэальная пляцоўка для карыснага баўлення часу!

Каманда педагогаў распрацавала маршруты да жыхароў-старажылаў з найбліжэйшых вёсак — знаўцаў мясцовай кухні, да якіх разам з дзецьмі можна было завітаць у госці, каб даведацца рэцэпты, разам згатаваць старажытную страву, а потым і пачаставацца ёй.

Як толькі ідэя рэалізацыі праекта была адобрана, у першую ж суботу сту­дзеня мы адправіліся па рэцэпт “Каляднага тоўчанага маку з клёцкамі” да Тэрэзы Вячаславаўны Таразевіч, — успамінаюць аўтары праекта. — Хата гаспадыні знахо­дзіцца недалёка ад школы ў аграгарадку Нарач. Гэтае мястэчка вядома з 1493 го­да, тады яно называлася Кабыльнік. Дзецям пашчасціла патрымаць у руках сямейную рэліквію гаспадыні — 100-гадовую церніцу і бярозавы таўкач яе матулі. А пасля гэтымі ж прыладамі яны таўклі мак. Ох і весела ў іх атрымлівалася! А як смачна! Мак насыпалі ў місу, залівалі кіпнем, перамешвалі, пакідалі на 15 мінут. Потым злівалі ваду і зноў залівалі кіпнем, перамешвалі і пакідалі на 30 мінут, зноў злівалі. Пасля, нарэшце, таўклі да белага “малака”! Дабаўлялі цукар (на 800 г маку спатрэбілася шклянка цукру), зноў церлі. Затым мак разводзілі халоднай кіпячонай вадой, дабаўлялі туды клёцкі і елі лыжкамі, аж вушы трашчалі.

Чытайце матэрыял Марыны КУНЯЎСКАЙ у нумары ад 21 сакавіка 2023 года.